Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Аляксею за гэты благаслаўлёны час, за цэлебрацыю св. Імшы, паслугу ў канфесіанале, а перад усім, за скіраванае да нас Божае Слова. Няхай добры Бог, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 сакавіка – (чацвер) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00

1. У нашай капліцы ў часе посту адбывацца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне, Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).

2. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Традыцыйна падрыхтуем для вас прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.

3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.

4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.