1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за ўселякую дапамогу.

2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:


17 верасня (панядзелак): СВЯТА СТЫГМАТАЎ СВЯТОГА ФРАНЦІШКА З АСІЗІ.

Быў год 1223 падчас малітвы на гары Альвэрна Францішку зьявіўся вобраз укрыжаванага сэрафіма. Калі ён зьнік, на руках, нагах і грудзях Францішка засталіся стыгматы — раны на ўзор ранаў укрыжаванага Хрыста.


18 верасня (аўторак): успамін Святога Станіслава Косткі, законніка.

Святы Станіслаў Костка нарадзіўся ў Расткове на Мазоўшы напрыканцы снежня 1550 года. З дзяцінства адзначаўся набажэнствам да Найсвяцейшага Сакра-мэнту і да Маці Божай. Разам з братам быў высланы да іезуіцкіх школаў у Ведню. Меў аб’яўленне Маці Божай, якая параіла яму ўступіць да закону іезуітаў. Па той прычыне, што не мог разлічваць на дазвол бацькоў, пераапрануты ўцёк з Ведня, пе-ша дабраўся да Дылінгі ў Баварыю і з’явіўся ў святога Пятра Канізыя. Той святы вы-слаў яго да Рыму, дзе святы Францішак Боргаш прыняў Станіслава да навіцыяту. У навіцыяце Станіслаў будаваў усё асяродзе ўзорным жыццём. Запалены полымем Бо-жай любові выпрасіў сабе смерць у свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1568 годзе. Яго рэліквіі знаходзяцца ў Рыме ў касцёле святога Андрэя на Квіры-нале. Святы Станіслаў з’яўляецца патронам Польшы.


20 верасня (чацвер): успамін Святых Андрэя Кім, святара, і Паўла Чонг Хасанга і паплечнікаў, мучанікаў.

З пачаткам XVII стагоддзя хрысціяне занеслі хрысціянства да Карэі. А толькі ў 1836 годзе туды прыбылі місіянеры з Францыі. Выбухлі крывавыя пераследванні, у якіх 103 мучаніка аддала жыццё за веру, паміж імі першы карэйскі святар Андрэй Кім і выдатны апостал свецкі Павел Хонг.



21 верасня (пятніца): СВЯТА СВЯТОГА МАЦВЕЯ, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА.

Мацвей, паходзячы з Капэрнаўма, быў мытнікам. Пан Езус паклікаў яго да лі-ку апосталаў. Найстарэйшая традыцыя прыпісвае святому Мацвею аўтарства перша-га Евангелля, напісанага да жыдоў на габрэйскай мове паміж 50-тым і 60-тым годам. Евангелле святога Мацвея найдакладней апісвае жыццё Пана Езуса і паказвае, што Езус ёсць абяцаным Місіяй.






3. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу.

4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.



Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.