Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (аўторак) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.
19 сакавіка (пятніца) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.
Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
1. На гэтым тыдні, з 19 да 21 сакавіка, запрашаем на парафіяльныя Велікапосныя рэкалекцыі, іх будзе праводзіць кс. Аляксей Раманчук.
2. Запрашаем дарослых на падрыхтоўку да сакраманту споведзі і Святой Камуніі.
3. Узнавіліся біблейскія спатканні з сястрой Клярай. Сустрэчы адбываюцца па аўторках а 19.00 праз ZOOM.
4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

