Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбывацца пакутныя набажэнствы:
- Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне,
- Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00;
- Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.
2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.
3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 19 да 21 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Аляксей Раманчук.
4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

