1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем
12 верасня (серада): успамін Найсвяцейшага Імя Панны Марыі.
Імяніны Божай Маці, у гэты дзень праслаўляем Яе імя «Марыя», якое, паводле традыцыі, Яна атрымала на чацвёрты дзень пасля свайго нараджэння. Гэтае імя ад пачатку хрысціянства з вялікай пашанай вымаўлялася побач з іменем Езуса. Імя Марыі заклікалі, просячы Яе аб дапамозе і заступніцтве.
Парафільная ўрачыстасць у Мінскам архікатэдральнам Касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

13 верасня (чацвер): успамін Святога Яна Хрызастома, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны», біскупа і доктара Касцёла.
У 397 г. Ян становіцца патрыярхам Канстанцінопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празмерную раскошу, што пануюць пры імператарскім двары, і заклікае моцных гэтага свету да сціпласці.

14 верасня (пятніца): СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА.
Цэнтральнымі тэмамі літургіі свята Узвышэння Крыжа з’яўляюцца смерць Хрыста на крыжы і адкупленне, якое на ім здейснілася. На крыж неабходна глядзець праз прызму ўваскрашэння. Крыж не з’яўляецца самадастатковаю мэтаю, а шляхам, які вядзе да ўваскрашэння, гэта значыць — да паўнаты жыцця ў Богу. Крыж - знак збаўлення для ўсіх, хто ў прастаце сэрца паверыць у Божую любоў і такі спосаб збаўлення чалавека і ў гэтым святле абсалютна іншае значэнне набываюць усе штодзённыя крыжы чалавека. Парафільная ўрачыстасць Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа. Святая Імша а 10 і 19 гадзіне.
15 верасня (субота): успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
Марыя трывала ў адзінстве са сваім Сынам аж да крыжа, пад якім стала згодна з Божым намерам. Глыбока цярпела разам са сваім Сынам і злучылася матчыным сэрцам з Яго ахвяраю. Найсвяцейшая Панна, ахвяруючы Езуса ў святыні і церпячы разам са сваім Сынам, паміраючым на крыжы, асаблівым чынам супрацоўнічала са справаю Збавіцеля праз веру, надзею і гарачую любоў, каб аднавіць надпрыроднае жыццё душ.
3. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.

