Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Яну за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

14 снежня (серада) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля Авіля ў Іспаніі ў 1542 годзе. Маючы 20 гадоў уступіў у Закон Кармелітаў. Святы Ян стаў галоўным памочнікам СвятойТэрэзы ў рэформе Закону. Палюбіў крыж Хрыста і прасіў Бога, каб заўсёды яму хапала цярпення. Гэтая малітва была выслухана. Яго рэфарматарская дзейнасць прынесла яму вялікія асабістыя цярпенні. Святы Ян ад Крыжа прапаведваў поўнае ўнутранае ачышчэнне, каб дайсці да поўні з’яднання з Богам. Свае павучэнні заставіў у кнігах напісаных прозай і вершам. Памёр ва Убэдзе ў 1591 годзе.

1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. У нядзелю 20 снежня падчас Імшы а 10.30 ў нашую парафію каталіцкія скаўты прывязуць віфліемскі агонь.

3. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, каляндары на 2021 год і свечкі Caritas.

4. У сувязі з эпідэміалагічнай сітуацыяй звязанай з СОVID-19 у гэтым годзе 24 снежня будзе тры Св. Імшы "Пастэркі": а 20.00, 21.30 і 23.00. Можна запісацца на удзел у гэтых святочных Імшах ў касцёле, альбо даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.

Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.