Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 снежня (аўторак) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМабавязковая прысутнасць на літургіі.
У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г.
Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.

1. На працягу Адвэнта ў нашай парафіі адбываюцца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. Сёння, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Пад Усходам тут разумеюцца перадусім краіны былога Савецкага Саюза. Ініцыятарам правядзення гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы.

3. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол.

4. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 снежня.
Расклад:
11 снежня (пятніца): 6.45 (рараты), 12.00, 19.00 - св. Імша з навукай;
12 снежня (субота): 8.00, 12.00, 19.00 - cв. Імша з навукай
10.30 - навука для дзяцей
17.00 - навука для моладзі
13 снежня (нядзеля): 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 - cв. Імша з навукай

Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.