- Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асабліва, хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прычыняецца да таго, каб нашая каплічка была заўсёды чыстая і ўпрыгожаная. Тым хто прыбірае, пакупае і робіць кампазіцыі з кветак, хто дбае аб ваколіцы капліцы турбуючыся аб тых кветках, якія растуць з вонку. Няхай добры Бог аддудзячыць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
27 жніўня (панядзелак ) Успамін Святой Монікі
Моніка, маці святога Аўгустына Гіпонскага, нарадзілася ў 331 г. у Тагасце (Алжыр). Яна ў маладым узросце выйшла замуж і навярнула свайго мужа-язычніка ў хрысціянства. У іх было трое дзяцей, якіх Моніка выхоўвала ў хрысціянскай веры. Яна вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як ён падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста і не рэагаваў на просьбы маці прыняць хрост.
Аднак Моніка не пакідала надзеі і, паўсюль следуючы за сынам, увесь час малілася за яго, пакуль у 387 г. Аўгустын не быў навернуты святым Амброзіем у сапраўдную веру і ахрышчаны. Моніка памерла ў Остыі (Італія) у кастрычніку 387 г. Яе ўспамін Касцёл адзначае за дзень да ўспаміну святога Аўгустына. Святая Моніка з’яўляецца апякункаю жанчын і хрысціянскіх маці, якія праз яе заступніцтва просяць збаўлення душаў сваіх дзяцей.
28 жніўня (аўторак) успамін святога Аўгустына біскупа і доктара Касцёла
Аўгустын нарадзіўся 13 лістапада 354 г. у Тагасце ў Нумідыі (сучасны Алжыр). Яго бацька быў паганінам, а маці, святая Моніка, хрысціянкай, якая выхоўвала траіх сваіх дзяцей у веры. Аднак падчас вучобы ў Карфагене Аўгустын адышоў ад Хрыста: ён паддаўся ўплыву маніхейскай секты і жыў у пазашлюбным саюзе з жанчынаю, ад якой у яго нарадзіўся сын Адэадат. Маці Моніка вельмі перажывала за Аўгустына, нястомна спадарожнічала яму паўсюль, куды б ён ні пераязджаў, сваімі словамі і малітвамі ўвесь час спрабуючы навярнуць сына.
Нарэшце, апынуўшыся ў Медыялане (сучасны Мілан), Аўгустын пачуў казанне св. біскупа Амброзія, што паспрыяла яго канчатковаму навяртанню. На пасху 387 г. Аўгустын прыняў з рук св. Амброзія сакрамэнт хросту ў прысутнасці сваёй маці Монікі, якая неўзабаве пасля гэтага памерла. Вярнуўшыся ў Афрыку, Аўгустын разам з групай аднадумцаў распачынае законнае жыццё, прымае святарскае пасвячэнне, а яшчэ праз нейкі час становіцца біскупам горада Гіпона ў Паўночнай Афрыцы і спаўняе гэтае служэнне 34 гады.
Яго працы па тэалогіі і філасофіі вызначылі кірунак хрысціянскай навукі на многія стагоддзі. Яго найважнейшымі працамі з’яўляюцца: «Confessiones» («Вызнанні») і «De civitate Dei» («Пра Божую дзяржаву»). Аўгустын памёр 28 студзеня 430 г. падчас аблогі Гіпона вандаламі. Святы лічыцца адным з найбольшых заходніх Айцоў Касцёла; складзеным ім манаскім статутам да гэтага часу карыстаюцца многія законныя супольнасці. Святы з’яўляецца апекуном тэолагаў, друкароў і півавараў. Успамін яго маці, святой Монікі, адзначаецца напярэдадні.
29 жніўня (серада) успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля
- Пачынаючы ад 1 верасня распачынаецца новы навучальны год. З гэтай нагоды сардэчна запрашаем усіх вучняў, студэнтаў і настаўнікаў на святую Імшу а 10 30, якая будзе справавана ў інтэцыі школьнікаў студэнтаў, настаўнікаў і педагогаў. Пасля святой Імшы а 10 30 і 19 гадзін адбудзецца асвячэнне школьных і студэнцкіх прыладаў.
Прыміце на надыходзячы тыдзень Божае благаслаўленне.