24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.
Адпаведны дэкрэт, які даваў магчымасць пэўным катэгорыям вернікаў у нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці заставацца дома і духоўна далучацца да святой Імшы з дапамогай трансляцыі, быў абнародаваны 20 сакавіка. З 1 верасня яго дзеянне спыняецца.
Такім чынам, кожны вернік абавязаны асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці.
Таксама нагадваем, што ад 1 верасня дзейнічае зімовы расклад набажэнстваў.
Святая Імша
- у нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
- у суботу: 8.00 і 19.00
- у будні: 7.00 і 19.00