Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем таксама тыдзень малітваў аб святарскім і законным пакліканні да служэння ў Касцёле.

2. Дзякуем за ахвяраванні дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў. Было сабрана 740 бел. руб.

3. Праз увесь месяц май штодня у капліцы перад вечаровай Св. Імшой (18.45) адбывацца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 18 гадзіне.

4. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, пасля нарады арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прадстаўнікоў Renovabis і Пастырскага Цэнтра было прынята рашэнне адмяніць акцыі для дзяцей і моладзі т.з. "Канікулы з Богам".

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.