На працягу стагоддзяў, спеў был упрыгажэннем літургіі. Калі лацінская мова была вельмі часта незразумелай для народа, вернікі маліліся выкарыстоўваючы музыку. Яны падсвядома захоўвалі прынцып, што спеў з'яўляецца неад'емнай часткай набажэнств і ў гэты спосаб стваралі багатую спадчыну касцёльнага  спеву. Аднак, спеў гэты толькі суправаджаў літургію. Сытуацыя змянілася пасля Другога Ватыканскага Сабора.

У абноўленай літургіі Другога Ватыканскага Сабору, якую справуем на роднай мове, ёсць таксама месца для спеваў. І, самае галоўнае, спеў змяніл сваё значэнне. Ён перастаў быць толькі дапаўненем, але стаў пэўнай часткай і выразам здзяйснянай літургіі. Саборнае канстытуцыя кажа, што касцёльная музыка будзе больш велічная, калі яна больш цесна  злучыцца з літургічным дзеяннем, ці праз сардэчна выказваючую малітву, ці праз спрыянне кансенсусу, ці нарэшце праз тое што асаблівым чынам падкрэслівае ўрачысты характар святых абрадаў.
Паколькі спеў спалучаецца з літургіей, таму павінен утвараць з ёй адзінае цэлае. Музыка павінна дапамагчы адчуць Божую прысутнасць, а таксама данесці да ўдзельнікаў святой літургіі тое пасланне, якое суправаджае літургічныя рытуалы. Такім чынам, варта каб літургічныя песні звярталі ўвагу да канкрэтных абставінаў святой Літургіі: літургічнага перыяду, святаў, ці ўспамінаў святых.
Дзеля таго каб гэта ўчыніць наша парафія прыгатавала і апрацавала невялічкі спеўнік, які прапаноўваем вашай увазе. Зробленны ён у фармаце ПДФ і гатовы адразу да друку. Дастаткова выдрукаваць яго двухбакова і скласці пасярэдзіне або разрэзаць.

СПАМПАВАЦЬ

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.