1181 (1182) - нараджэнне Францішка Бернардоне ў Асыжы.
1199 - у канцы 1199 года ці ў пачатку 1200 мяшчанства і насельніцтва Асыжа нападае на палацы і замкі шляхты. Пачынаюцца ваенныя дзеянні паміж Асыжам і Перуджяй.
1200 - Клара д′Оффрэдучыо і яе сям′я пакідаюць Асыж, каб схавацца разам з іншыми прадстаўнікамі шляхтай у Перуджыі.
1202 - у студзені - Пётр Бернардоне набывае ў нейкага Фаламанза бровар і зямлю.
- 12 верасня - сутычка каля маста св. Яна, дзе Францішак быў узяты ў палон перуджыянамі.
1203 - Францішак вяртаецца з палону.
1204 - хвароба і выздараўленне Францішка.
1206 - Францішак навяртаецца, пакліканы Ўкрыжаваным ў касцёле св. Даміана, і прысвячае сваë жыццё дапамозе пракажоным і адбудаванню касцёлаў. Бацька адракаеца ад Францишка.
1208 ці 1209 - 24 лютага - слухаючы св. Імшу ў Парцыункуле, Францішак пачуў уступ з Евангелля, які ўзяў сабе за прынцып жыцця.
- 16 красавіка - Бярнард Квінтавалле і Пётр з Катанні далучаюцца да яго.
- 23 красавіка - пакліканне брата Ідзега.
1209 ці 1210 - Францішак разам з першымі вучнямі (якіх было дванаццаць) ідзе ў Рым і ад Інакенція ІІІ атрымлівае вуснае зацвярджэнне Статута Братоў Малодшых.
1209 - шляхта і мяшчанства Асыжу падпісваюць дакумент, які абвяшчае мір.
1211 ці 1212 - у канцы красавіка - пострыг св. Клары ў Парцыункуле.
- у канцы года - паездка Францішка на Ўсход. Карабель навальніцай выкінула на бераг. Разам з таварышам Францішак вяртаецца ў Італію цераз Анкону.
1213 - 8 мая - Храбія Орланд з Хіузі прынесла ў дар Францішку гару Альвему.
1213 ці 1214 - разам з братам Бярнардам Францішак спрабуе дабрацца да Марока. Хвароба затрымала яго ў Іспаніі і змусіла вярнуцца ў родныя мясціны.
1215 -Латэранскі сабор, на якім прысутнічаў Францішак і пазнаёміўся са св. Дамінікам.
1216 - смерць Інакенція ІІІ. Прыход Ганарыя на трон папы рымскага.
1217 - Капітула ў Парцыункуле і рашэнне адаслаць місіянераў у замежжа. Францішак адплывае ў Егіпет разам з таварышамі.
- 29 жніўня - Францішак стаў сведкам няўдалага захопу Даметы. Пасля чаго едзе разам з братам Ілюмінатам да султана.
- 5 лістапада - Францішак стаў сведкам захопу Даметы крыжосцами.
1220 - Францішак сустракае брата Іллю і Пятра з Катаніі, наведвае святыя мясціны. Даведваецца аб тым, што некалькі братоў загінула ў Марока смерцю мучанікаў, а таксама аб спрэчках унутры ордэна. Спяшаецца ў Італію, затрымліваецца на некаторы час у Венецыі, а потым едзе ў Рым. Кардынал Угаліно становіцца апекуном ордэна. Францішак адмаўляецца ад пасады генерала, якую даручае Пятру з Катаніі.
1221 - смерць Пятра з Катаніі. Пасаду генерала займае брат Ілля. Францішак стварае Статут, так названы "Статут з 1221 года", які не атрымлівае адабрэння генеральнай капітулы. Стварэнне і зацвярджэнне Статута Трэцяга Ордэна.
1222 - 15 жніўня - пропаведзь Францішка на вялікай плошчы ў Балоніі.
1223 - 29 лістапада - Ганарый III зацвяржае Статут, які называюць: "Статут з 1223 года".
- 25 снежня - Францішак святкуе Божае Нараджэнне ў Грэччыо.
1224 - з 15 жніўня па 30 верасня Францішак узбіраецца на вяршыню Альвемы, каб пабыць у зацішшы. Там атрымлівае святыя сцігматы.
1225 - Францішак праводзіць прыблізна два месяцы ў садзе ў св. Клары, дзе стварае "Песню да брата сонца".
- Слухаючы парады, карыстаецца дапамогай папскіх лекараў.
1226 - Хворага Францішка браты перавозяць у Сіену, адтуль у Картоны і Нацэры, потым у палац біскупаў у Асыжы, а пасля ў Парцыункуле, дзе святы памірае вечарам 3 кастрычніка, пахаваны ў нядзелю.
1228 - у нядзелю 16 ліпеня ў Асыжы папа рымскі Георгій ІХ святочна абвяшчае Францішка святым каталіцкай Царквы.
1230 - 25 мая, напярэдадні свята Спаслання Духа Святога, цела св. Францішка было перанесена з касцёлу Св. Юрыя ў новапабудаваную базіліку.