Алёна Манчынская
27 лістапада, у апошні дзень літургічнага года члены руху Equipes Notre-Dame арганізавалі і правялі чарговы сямейны баль. Сваімі ўражаннямі дзеліцца сужэнская пара Алёна і Генадзь Манчынскія.
Элегантныя мужчыны ў белых кашулях, прыгожыя жанчыны ў доўгіх, незвычайных сукенках, музыка вальса, якая зачароўвае, вясёлы, захапляльны галоп... На першы погляд здаецца, што здымаецца кіно, паказваючы, як прыгожа бавілі час нашы продкі ў мінулыя вякі. А на самой справе — гэта сужэнствы нашай парафіі пры падтрымцы фонду «Адкрытыя сэрцы» арганізавалі і правялі першы сапраўдны баль.
7 верасня беларускія сем’і адзначалі юбілей 15-годдзя заснавання Руха сужэнскай духоўнасці Equipes Notre – Dame (Суполкі Маці Божай) на Беларусі. Урачыстасці праходзілі ў Нясвіжы, дзе ў 2004 годзе сем’і стварылі першую суполку (экіпу) .
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.