Прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай


З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў у Беларусі адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Увечары 23-га студзеня фігура Маці Божай завітала ў нашу парафію.

Перад тым, як размясціць фігуру Маці Божай на спецыяльна прыгатаваным і ўпрыгожаным для Яе месцы, адбылося ўрачыстае прывітанне фігуры і працэсія, у якой удзельнічалі ўсе прадстаўнікі нашай эўхарыстычнай супольнасці: дзеці, моладзь і дарослыя. Тут можна было ўбачыць таксама "фацімскіх пастушкоў", якія разам з кс. Пробашчам Алегам першымі прывіталі Божую Матулю.

Літургія адбывалася ў духу яднання з Маці Марыяй. На прыканцы была Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой мы супольна перапрашалі, дзякавалі і прасілі Маці Фацімскую ў розных патрэбах нашых сем’яў і нашай парафіі.

Алена Юршо, фото Віталія Палінеўскага


AddThis Social Bookmark Button