Вітаем!
Ці верыць гараскопам?
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ (29 красавіка 2012 г.)
1. Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівыя словы падзякі кіруем да тых, хто ў панядзелак прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі побач з капліцай.
2. Паведамляем, што пачынаючы з наступнай нядзелі 6 мая, мы пераходзім на летні расклад набажэнстваў, а менавіта у нядзелю Св. Імша з 18 гадзін пераносіцца на 19 гадзін.
Чаму мы павінны прабачаць
Новы правінцыял
Браты – францішкане варшаўскай правінцыі Маці Божай Беззаганнай Ордэну Братоў Меншых Канвентуальных, сабраныя ў Непакалянаве на ХХІІ Звычайнай Капітуле здзейснілі выбар новага правінцыяла. На гэтае служэнне быў выбраны бр. Веслаў Пызё OFMConv. Францішкане
– Браты Меншыя Канвентуальныя, якія працуюць у Беларусі, з’яўляюцца
часткаю Варшаўскай правінцыі Маці Божай Беззаганнай і таксама прымаюць
удзел у вышэйузгаданай Капітуле.
Суботнік, які адбыўся ў панядзелак
Хацелася б выказаць вялікую падзяку ўсім тым, хто нягледзячы на цудоўнае надвор'е, адгукнуўся на запрашэнне і прыйшоў каб прыбраць каля нашай каплічкі. Некалькі фотаздымкаў супольнай працы))). ФОТАЗДЫМКІ
О, прабудзіся!
Панарама нашай капліцы
Для таго каб паглядзець панараму навядзіце курсор на малюнак ён пачне рухацца калі хочаце хутчэй тады прытрымліваючы левую кнопку мышкі перамяшчай ў бок малюнак.




