Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 жніўня (аўторак) Успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла



14 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Максімільяна Кольбэ – аднаго з апякуноў нашай парафіі. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Артур Ляшнеўскі, салезіянін, які нядаўна атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля Літургіі новапрэзбітар удзяліў вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.



6 жніўня ў свята Перамянення Пана наша парафія гасціла ксяндза Францішка Галдыся, хрыстусоўца, які адзначыў 50-ці годдзе святарскіх пасвячэнняў. Святар 18 гадоў служыў у Беларусі ў вёсцы Суботнікі (Гродзенская дыяцэзія).



Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 жніўня (серада) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ. Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла. Падчас гэтай Св. Імшы кс. Артур Ляшнеўскі SDB адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне.



Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні прыпадае:

  • 29 ліпеня (панядзелак) - Успамін св. Марты
  • 31 ліпеня (серада) – Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
  • 1 жніўня (чацвер) - Успамін Святога Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла



Дарагія Парафіяне, са смуткам і надзеяй на ўваскрашэнне ў Езусе Хрысце паведамляем, што сёння ва ўзросце 65 гадоў памёр Чэслаў Шпець — тата нашага кс. Алега.

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 29 ліпеня ў г. Іўе ў парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла.

  • 11.30 — ружанец
  • 12.00 — Святая Імша, развітанне на могілках

Салідарныя з нашым кс. Алегам молімся за памерлага Чэслава, аб ласцы жыцця вечнага ў Божым Валадарстве. Молімся таксама аб дар суцяшэння для кс. Алега і яго блізкіх: мамы Леакадзіі, сястры Марыны з сям'ёй, брата Андрэя з сям'ёй і ўсіх родных.



А вы калі-небудзь спалі на вышыні 4 метры ад зямлі на свежым паветры? Гатавалі аладкі на вогнішчы? Прачыналіся пад гук сапраўднага рога? А мы адкажам: так! З 13 па 21 ліпеня ў лесе пад Івянцом 13 скаўтак і 2 шэфы перажылі сапраўдную летнюю прыгоду.



З 10 па 20 ліпеня непадалёк ад Івянца адбыўся першы самастойны летнік каталіцкіх скаўтаў 1-га Мінскага звяза Св. Яна Паўла ІІ. Гэта быў час прыгод, выпрабавання, фармавання характару і радасці.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і вакол капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



9 чэрвеня жоўтая галіна каталіцкага скаўтынгу ў Беларусі прыняла васьмярых “ваўчанят”. Самыя малодшыя ўдзельнікі скаўцкага руху (FSE) і адначасова парафіяне jan.by склалі свае абяцанні «верна служыць Богу, бацькам і Айчыне» падчас летніка ў вёсцы Вішнева (Валожынскі раён) у касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.