У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей мы пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Пану Богу: ТАК. Цудоўным было тое, што стаялі перад намі маладыя людзі: нашыя артысты, як і тыя, каго яны прадстаўлялі. Расказалі нам аб сваім жыцці наступныя постаці:

Благаслаўлёны Хосэ
Мучанік з Мексікі, 14 гадоў
28.03.1913 -10.02.1928
Беатыфікаваны 20 лістапада 2005
Viva Cristo Rey! rГанна дэ Гінэ
Слуга Божая з Францыі, 11 гадоў
25.04.1911-14.01.1922
Абвешчаная Слугой Божай 3.03.1990
''Хачу, каб для Езуса маё сэрца было чыстае, як лілія'' r

Антанета Меа (Неналіна)
Слуга Божая з Італіі, 6 гадоў
15.12.1930-3.07.1937
Абвешчаная Слугой Божай 18.12.2007
Наймалодшая Слуга Божая rСтаніслаў Костка
Святы з Польшчы, 17 гадоў
28.10.1550-15.08.1568
Кананізаваны ў 1726
Апякун моладзі rУсе яны былі шчаслівыя, таму што сустрэлі Езуса Хрыста і спазналі прыгажосць Ягонай любові. Негледзячы на ўсе цяжкасці, яны трывалі пры Пану Богу з любоўю без меры, а для нас сёння з'яўляюцца сведкамі веры. Нашыя святыя сябры паказалі, што кожны з нас таксама можа быць святым. Яны прыпомнілі ўсім нам, што чакае нас вечнае жыццё. Варта ўжо тут, на зямлі, імкнуцца да яго і быць святым, таму што СВЯТАСЦЬ ПЕРАМАГАЕ!


Шчыра дзякуем нашым маладым артыстам (Насця, Маша, Ангеліна, Аня, Станіслаў, Ілля), іх бацькам і ўсім, хто дапамог нам у прыгатаванні да спаткання са святасцю гэтых маладых людзей.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.