Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

9 лістапада (аўторак): свята гадавіны пасвячэння латэранскай базылікі

10 лістапада (серада): успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла

11 лістапада (чацвер): успамін св. Марціна Турскага, біскупа

12 лістапада (пятніца): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.

1. У панядзелак узновіцца катэхеза.

2. У сераду і пятніцу ў 18.30 будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

3. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.