Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.
Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

  • Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.
  • У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
  • У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.

2. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб удзеле вашых дзяцей на гэтых занятках, якія праходзяць онлайн, праз платформу zoom.

3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

4. Дарагія парафіяне і сябры нашай парафіі! Просім надалей падтрымліваць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў. Можна гэта ўчыніць праз сістэму ARTPAY націснуўшы кнопку «Ахвяраваць» на нашым сайце, альбо праз пералік ахвяраванняў на наш разліковы рахунак. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на нашым сайце www.jan.by.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.