У нядзелю 7 чэрвеня плануецца правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак — а 9:00 на Залатой Горцы. Сардэчна заахвочваем усіх вернікаў (у тым ліку дзяцей) да ўдзелу ў агульнамінскай Эўхарыстычнай працэсіі. Таксама паведамляем, што распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага 7 чэрвеня з 09:00 да 13:00 ва ўсіх парафіях г. Мінска адмяняюцца ўсе Святыя Імшы.
У нашай парафіі Імша будзе толькі вечарам а 19:00!
Увага!!! 7 чэрвеня
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

