«Якая карысць, браты мае, калі нехта кажа, што мае веру, а ўчынкаў не мае?» (Як 2,14)

Caritas - назва 154 нацыянальных каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія дзейнічаюць у 198 краінах і рэгіёнах свету. Caritas мае больш як 100-гадовую гісторыю. У Беларусі Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» існуе 20 год.

Лацінскае слова Caritas азначае міласэрную любоў.

Пачынаючы з верасня 2018 г. у нашай парафіі рэалізоўваецца праект Caritas «Сацыяльнай перадышка», у рамках якога валанцёры дапамагаюць сем'ям:  заводзяць і забіраюць дзяцей са школы і заняткаў па рэлігіі; дапамагаюць у якасці няняў дома; у 2019 годзе валанцёры пачалі наведваць інвалідаў.

У межах супрацоўніцтва парафіяльнага і нацыянальнага Caritas адбываюцца разовыя акцыі:

Як кажа Святы Айцец Францішак: «Бескарыслівасць павінна быць адной з рысаў хрысціяніна, які, усведамляючы, што атрымаў усё, што ад Бога бескарысліва, гэта значыць без якой-небудзь заслугі, вучыцца дарыць іншым гэтак жа без карысьці. Міласціна дапамагае нам жыць».

Валанцёры парафіяльнага Caritas прымаюць удзел у трэнінгах, семінарах і рэкалекцыях, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі.

Фармацыя для валанцёраў прадугледжвае рэгулярныя сустрэчы, якія адбываюцца на Лідскай.

Адказная за Caritas у нашай парафіі на 2019/20 нав. год — Паліна Ручан (+375 29 1711741).

Калі вы хочаце далучыцца да праекту ў якасці валанцёра або вам патрэбная дапамога, звяртайцеся да адказнай асобы або да святароў.