Біблійныя сустрэчы кожны тыдзень збіраюць да 12 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыходзяць ужо трэці год, а некаторыя толькі далучыліся. Сустрэчы праводзяцца для ўсіх, хто любіць Біблію, таксама для тых, хто хоча лепей разумець Божае слова. Як сказаў святы Яфрэм: «Слова Божае як акіян, у якім можа плаваць слон, і як неглыбокая рака, у якой не патоне ягнё».

У 2019/2020 навучальным годе мы працягваем разбіраць Дзеянні Апосталаў. На кожнай сустрэчы, якая адбываецца раз на тыдзень і працягваецца адну гадзіну, разглядаецца фрагмент Святога Пісання, дома працягваецца разважанне над гэтым тэкстам, а на наступнай сустрэчы ўдзельнікі дзяляцца сваімі думкамі, або сведчаннямі аб тым, як Божае слова дзейнічае ў іх жыцці.

На сустрэчах пануе ўтульная сямейная атмасфера. За тры гады ўжо склаліся пэўныя традыцыі. Адна з якіх заключаецца ў тым, што напрыканцы спаткання ўдзельнікі абменьваюцца інтэнцыямі, у якіх потым моляцца да наступнай сустрэчы.

Мы чакаем кожнага. Каб далучыцца да нас дастаткова проста прыйсці на сустрэчу ў любую пятніцу на 20.00 па адрасе Ігнатоўскага 7/45. Прыходзіць на гэтыя сустрэчы пажадана рэгулярна, але паспрабуйце адзін раз.

Святы Грыгорый сказаў: «Пазнай сэрца Бога ў слове Божым».

Адказная за сустрэчы — с. Кляра Волчак CSFN (+375 33 3212633)

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.