Мэтай Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ) з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прынімаюць Святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтаваная спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ — быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».

Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але таксама несці радасць, супакой і згоду ў сваё акружэнне і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.

Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.

У нашай парафіі суполка руху ЭРМ была заснавана ў кастрычнiку 2019 г.

Дзяцей і моладзь, якія прагнуць разам паглыбляць любоў да Езуса Эўхарыстычнага, запрашаем на сустрэчы ЭРМ, для гэтага звяртайцеся да святароў або сёстраў.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Май: Молімся за нашу краіну і ўвесь свет, аб захаванні ад пандэміі каранавіруса, аб дары здароўя для хворых і патрэбных ласках для медыкаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.