Душпастырства моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам» (ДМХ) — гэта супольнасць студэнцкай і працуючай моладзі, якая працягвае сваю фармацыю. Фармацыя трывае ў розных формах: рэгулярныя сустрэчы, супольнае святкаванне дзён народзінаў, выезды на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага маштабу, выезды на рэкалекцыі. Таксама ўдзельнікі ДМХ практыкуюць супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, чытанне адгартацый і энцыклік, прагляд хрысціянскіх фільмаў, удзел у анлайн-рэкалекцыях, сумесны актыўны адпачынак. Група аднадумцаў дае моцную падтрымку для маладога чалавека ў сучасным свеце.

Святы Айцец Францішак неаднойчы казаў: «Дарагая моладзь, вы — сённяшні дзень Бога, сённяшні дзень Касцёла! Касцёл мае патрэбу ў вас, каб цалкам быць сабой. Як Касцёл, вы з'яўляецеся целам уваскрослага Госпада, які жыве ў гэтым свеце. Я прашу вас заўсёды памятаць, што вы — члены адзінага цела. Вы звязаны адзін з адным, і ў адзіночку вам не ацалець... Толькі ідучы разам, мы зможам стаць па-сапраўднаму моцнымі. Разам з Хрыстом, Хлебам жыцця, які дае сілу ў шляху, давайце панясём святло Яго полымя ў ночы гэтага свету!»

Сустрэчы адбываюцца кожную сераду а 20:15 на Лідскай (а 19.00 св. Імша ў капліцы для тых, хто можа). Звычайна ў форме супольнай малітвы, канферэнцыі святара і магчымасці за гарбатай абмеркаваць тое, што хвалюе кожнага. Не так даўно група моладзі распачала супольнае чытанне Бібліі. На кожнай сустрэчы ёсць магчымасць дзяліцца Божым Словам.

Заступнікам ДМХ з'яўляецца святы Папа Ян Павел ІІ. Сваім дэвізам моладзь абрала словы: „Unum cor et anima una“ — «адзіныя сэрцам і душою» (Дз 4:32).

Каб далучыцца да "Адзіных сэрцам", прыходзьце на св. Імшу ў сераду а 19.00, нядзелю а 18.00 або звяртайцеся да святароў:  кс. Уладзімір +375 29 7442538, кс. Алег +375 29 5811042.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Май: Молімся за нашу краіну і ўвесь свет, аб захаванні ад пандэміі каранавіруса, аб дары здароўя для хворых і патрэбных ласках для медыкаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.