Цэтлік // Навіны

  • Асвячэнне памятнага каменя


    Слова "камень" у Бібліі, мае шмат значэнняў і тлумачэнняў. У Бібліі ўзгадвалі яго 337 разоў, а тэрмін «скала» можна знайсці ажно 139 разоў. Такім чынам, наяўнасць камянёў у Бібліі, пачынаючы з кнігі Быцця і заканчваючы Апакаліпсісам св. Яна, сведчыць аб аб тым, што камень быў важным элементам рэлігійнага жыцця.

  • 20 год манаства а. Аляксандра і а. Міраслава


    Шчыра віншуем нашых душпастыраў і дзякуем за іх Пану Богу.

  • 1 верасня – дзень ведаў

    1 верасня ў нашай парафіяльнай капліцы адбылося асвячэнне школьных прыладаў, а таксама школьнікі і студэнты атрымалі благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год.

  • Увод у пасаду а. Аляксандра Уласа - новапрызначанага пробашча парафіі

    25 жніўня, падчас св. Імшы а 19 гадз., афіцыйна прыныў  на сябе абавязкі пробашча нашай парафіі а. Аляксандр Улас OFMConv.

  • Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай


    Пілігрымка гэта заўсёды ахвяра. Але не кожная ахвяра, павінна быць сумнай і панурай. Асабліва калі гэтай  ахвярай з'яўляецца пілігрымка ў Будслаў. Малітва і песні. Шмат усмешак і радасць не гледзячы на боль стомленных і сцёртых да крыві ног. Што, асабліва ўспамінаюць нашы пілігрымы?

  • Перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

    Раскоша любові


    Езу, калі прагненне любіць Цябе з'яўляецца такой раскошай, то чым жа будзе валоданне любоўю і жыццё ёю?  Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус

    Дзе сустрэць гэту вялікую святую і Доктара паўсюднага Касцёла? Ці можна вярнуцца ў той кароткі час паміж 1873 і 1897 гадамі, калі яна жыла? Немагчыма. Святая Тэрэза знайшла лепшае выйсце – пілігрымаваць самой: з году ў год, з краіны ў краіну. Гэтым летам яна наведвае Беларусь. У дзень Маці Божай Будслаўскай мы сустракалі яе ў капліцы парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыя Кольбэ. У дзень, калі з удзячнасцю ўспаміналі 400-гадовую апеку Марыі ў вобразе Маці Божай Будслаўскай над нашай краінай, у дзень малітваў да святога Антонія Падуанскага з Дзіцяткам Езусам на руках, у маленькую драўляную каплічку прыйшла святая Тэрэзка. Завітала так, як і жыла – без пафасу, проста, даверліва, рэальна, нібы прадбачыла гэты дзень даўным-даўно.

  • Пілігрымы нашай парафіі разпачалі сваё релігійнае вандраванне да Маці Божай Будслаўскай.

    Сёлятняя ХХІІІ пешая пілігрымка «Мінск — Будслаў» адмысловая - таму, што пілігрымы накіроваючыся да Будслава ідуць да вобраза Маці Божай Будслаўскай, які ў гэтым годзе святкуе юбілейную ўрачыстасць - 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай да будслаўскага санктуарыя.

  • І Святая Камунія 2013 г.

    Першая Святая Камунія гэта свята не толькі для дзяцей і іх бацькоў але і для ўсёй парафіі.

    Дыск DVD з першай Камуніяй нашых дзяцей можна набыць у закрыстыі.



  • 1-я Камунія

    19 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі - 14 дзяцей першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса ў Эўхарыстыі.

  • 3 гадавіна нашай капліцы

    22 мая гэта дзень 3 гадавіны асвячэння нашай капліцы. Тры гады здаецца не так шмат - аднак азіраючыся назад, дасканала відаць колькі ўсяго было зроблена. Капліца - гэта не толькі будынак, але перш за ўсё людзі, якія належаць да нашай парафіі, якія моляцца ў гэтым мейсцы. Людзі, якія ўклалі часціцу сябе ў тое, што належыць ужо не толькі ім, але перш за ўсё самому Богу. 

    Таму ў гэты дзень, запрашаю ўсіх вернікаў, сяброў і проста тым каму не абыякава наша капліца, на праслаўленне Бога ў ёй вечарам 22 мая ў 19 гадзін. 

    Пасля св. Імшы адбудзецца медыяльная прэзентацыя гісторыі нашай капліцы.

    Сардэчна запрашаем!!!


  • Батлейка 2013 (фота)



  • Батлейка

  • Выступ парафіяльнага хору


    Скончваецца вячэрняя святая Імша, і вернікі разыходзяцца, намагаючыся як найхутчэй вярнуцца ў свае дамы, да сем'яў, хатніх справаў, гарачай вячэры... Аднак па аўторках і пятніцах вернікі, якія выходзяць з капліцы, часта сустракаюць некалькі чалавек, якія спяшаюцца ў супрацьлеглым напрамку — ад жытла да капліцы. Гэта збіраецца на рэпетыцыі  хор Vox Cordis («Голас сэрца») парафіі св.Яна Евангеліста і Максімільяна Марыі Кольбе, што ў Кунцаўшчыне.

  • а. Міраслаў Міклашэвіч - новы пробашч нашай парафіі

    Учора 3 верасня,  падчас св. Імшы, а 19 гадз., афіцыйна прыныў  на сябе абавязкі пробашча нашай парафіі а. Міраслаў Міклашэвіч. (францішканін)

  • Урачыстасць св. Максімільяна М. Кольбэ

    14 жніўня нашая парафія святкавала ўрачыстасць свайго апякуна св. Максімільяна М. Кольбэ. Вашай увазе ппрапануем фотаздымкі з гэтай урачыстасці. ФОТАЗДЫМКІ

  • Мюзікл "Не забівай!"

    Забойства (арт. 139—143 КК Рэспублікі Беларусь) — гвалтоўнае пазбаўленне жыцця. Паняцце «забойства» звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненні да гвалтоўнага і супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця чалавека. Звычайна забойства маральна і юрыдычна асуджаецца. 

    Паводле статыстычных данных на працягу года ў свеце забіваюць каля 55 мільёнаў дзяцей. У Беларусі ў 2007 годзе на 100 народжаных дзяцей забівалі 45 дзяцей. У Расіі на 1000 народжаных забіваюць 1022 чалавека! 

    Аборт - гэта забойства!


  • Фотаздымкі з Першай Камуніі

    Да нашай галерыі фотаздымкаў дададзена некалькі фотаздымкаў з Першай Камуніі, якая адбылася 20 мая. Для таго, каб узяць усе фотаздымкі ў вялікім фармаце і дасканалай якасці на DVD - калі ласка звяртайцеся да айца Аляксандра.

    ФОТАГАЛЕРЭЯ

  • Першая Камунія

  • Суботнік, які адбыўся ў панядзелак


    Хацелася б выказаць вялікую падзяку ўсім тым, хто нягледзячы на цудоўнае надвор'е, адгукнуўся на запрашэнне і прыйшоў каб прыбраць каля нашай каплічкі. Некалькі фотаздымкаў супольнай працы))). ФОТАЗДЫМКІ

  • Пасхальная вігілія 2012 года