Цэтлік // Навіны

  • Імяніны пробашча


    17 скаквіка кс. Алег адзначаў дзень свайго нябеснага апекуна. Шчыра віншуем нашага пробашча.

  • Наша моладзь на сустрэчы з Дзяржсакратаром Папы Францішка


    Каталіцкая моладзь Беларусі, якая сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, прывітала Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна.

  • Велікапосныя рэкалекцыі. Дзень другі (+Аўдыё)


    У другі дзень рэкалекцый адбыліся адмысловыя сустрэчы з дзецьмі, а таксама з парафіяльнай моладдзю. А мы працягваем публікаваць аўдыёзапісы рэкалекцыйных навук для дарослых.


  • Распачаліся велікапосныя рэкалекцыі. (+Аўдыё)

    6-8 сакавіка у нашай парафіі адбываюцца Велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіць кс. Андрэй Рылка. Прапануем аўдыёзапіс з першага дня.

  • Папяльцовай серадой распачаўся Вялікі пост

    Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён пачынаецца ў Папяльцовую сераду, якая называецца так ад абраду пасыпання галоваў попелам. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў.

  • Арцыбіскуп Мірапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію

    25 студзеня нашу парафію наведаў Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт узначаліў святую Імшу а 12 гадзіне.

  • Батлейка 2014

    У вігілійны вечар дзеці і моладзь дапамаглі нам дакрануцца таямніцы Божага Нараджэння. Яны прадставілі батлейку ''Свабоднае месца'', тым самым узгадалі гісторыю прыйсця на зямлю Езуса Хрыста.

  • Хрыстус нарадзіўся!


    Віншуем са Святам Божага Нараджэння. Няхай нованароджаны Езус пераменяе нашыя сэрцы, няхай валадарыць ў іх Божы супакой, згода і добразычлівасць, няхай жыццё кожнага з нас пераменіцца да лепшага.

  • Рараты ў нашай парафіі. Фотафакт


    Падчас Адвэнту кожную сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы маленькія і дарослыя парафіяне прыходзяць з запаленымі свечкамі на святую Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.

  • Нафатаграфаваліся

    15 лістапада ў нашай парафіі прайшоў майстар-клас па фатаграфіі. Вучылі тэорыю, натхняліся добрымі прыкладамі, практыкаваліся, разбіралі памылкі і проста нядрэнна правялі час - амаль поў-дня замест дзвух гадзінаў. Спадзяемся плёны будуць.

  • Святасць перамагае! Сцэнка пра святых

    У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей мы пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Пану Богу: ТАК. Цудоўным было тое, што стаялі перад намі маладыя людзі: нашыя артысты, як і тыя, каго яны прадстаўлялі. Расказалі нам аб сваім жыцці наступныя постаці:

  • Нашыя міністранты на сустрэчы ЛСА


    31 кастрычніка міністранты нашай парафіі прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы літургічнай службы алтара, якая адбылася на Залатой Горцы ў Мінску.

  • Прыбіранне тэрыторыі

    Шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі вакол нашай каплічкі.

  • Місійны ружанец


    У сераду 22 кастрычніка, у літургічны ўспамін святога Яна Паўла II, дзеці правялі ружанцовую малітву.

  • Дзеці маліліся за місіі

    19 кастрычніка ў нашай парафіі адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.

  • Ксёндз Алег Шпець - новы пробашч нашай парафіі

    14 верасня 2014 адбылася перадача нашай францішканская парафіі пад апеку ксянзам Хрыстусоўцам. У пасад пробашча быў вызначаны ксёндз Алег Шпець. Звяртаючыся да сабранных вернікаў кс. магістр Уладыслаў Завальнюк узгадаў словы Святога Пісання кажучы - Адзін сеяў, другі паліваў, трэці збіраў - але Пан дае ўзрост. Жадаем новаму айцу пробашчу шматлікіх дароў Духа Святога, апекі Маці Божай а так сама заступніцтва апякуноў нашай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ. 

  • Свята нашага пробашча.

    8 верасня наша парафія адзначыла гадавіну шлюбаў нашага пробашча а. Аляксандра Уласа. Ад імя ўсёй парафіі складаем яму, як найлепшыя пажаданні!

  • Імша на пачатак навучальнага года

  • Памалявалі нашу капліцу!

    Хацеў бы вельмі шчыра падзякаваць нашым парафіянам, якія сёння, ў гэты вельмі спякотны дзень, ахвяраваліся і памалявалі звонку нашую капліцу.

  • Пілірымка Мінск Будслаў 2014

    Сёння пачынаючы святой Імшой з мінскай архікатэдры вырушыла чарговая 24 пілігрымка Мінск - Будслаў. Прадстаўнікі пашай парафіі,як што год, таксама прымаюць удзел у гэтым Божым шляху. Няхай Бог ім благаславіць і дасць дастаткова вытрымкі і моцы каб гэты шлях яны плённа змаглі прайсці.