Цэтлік // Навіны

  • Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё і фота


    З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Віталій Міснікевіч, пробашч парафіі св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах. Прапануем аўдыёзапісы казанняў ксяндза Віталія і некалькі фотаздымкаў гэтай важнай падзеі.

  • Моладзь і дзеці на адвэнтавых рэкалекцыях

    З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Спецыяльна для дзяцей і моладзі былі праведзены асобныя сустрэчы.

  • Да нас завітаў святы Мікалай


    6-га снежня, як і кожны год, у нашу парафію завітаў святы Мікалай. Перад гэтым дзеці прадставілі сцэнку пра падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння. Кожны з нас рыхтуе на свята падарункі для тых, каго мы любім. Маладыя акторы паказалі, што важней за ўсё падрыхтаваць падарунак нашаму самаму лепшаму сябру - Езусу, і гэты падарунак - мы самі, нашыя сэрцы, калі яны добрыя і чыстыя. Пасля Імшы да дзяцей прыйшоў спачатку Анёл. Такога адвязнага прышпільнага анёла напэўна яшчэ нікому не даводзілася бачыць. Нядзіўна, што значная частка фотарэпартажа прысвечана менавіта яму. Ужо разам з Анёлам дзеці клікалі святога Мікалая. Той неўзабаве прыйшоў і прыцягнуў вялізны мех салодкіх падарункаў. Праэкзаменаваў дзяцей, патрабаваў ад бацькоў сведчання, што дзеці добрыя і пры умове, што кожны ўзяў на адвэнт пастановы, шчодра адарыў дзяцей слодычамі, і нават дазволіў зрабіць з сабою фотасесію.

  • Кс. Алег Шпець адзачыў 10 гадоў святарства

  • Заканчэнне катэхэтычнага года


    Супольнай малітвай пад час традыцыйнай Імшы з удзелам дзяцей, праглядам тэатральнай пастаноўкі пра благаслаўлёнага Хасэ і вясёлымі гульнямі дзеці і моладзь нашай парафіі адзначылі заканчэнне катэхізацыі ў гэтым навучальным годзе.

  • Дзеці прадставілі пастаноўку пра благаслаўлёнага Хасэ - юнака, які аддаў жыццё за веру


    На заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей парафіі - пастаноўку “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”. Гэтую невялікую тэатральную пастаноўку нельга назваць проста сцэнкай, атрымаўся сапраўдны спектакль. Зразумелай даступнай мовай акцёры распавялі дзецям пра жыццё благаслаўлёнага Хасэ Санчаса дэль Рыа, які, нягледзячы на юны ўзрост, да канца абараняў сваю веру і стаў пркыладам для ўсіх дзяцей і дарослых.

  • Гадавіна Першай Святой Камуніі


    У нядзелю 17 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая св. Імша, пад час якой дзевяць юных парафіянаў адзначылі гадавіну з дня Першай Святой Камуніі. У святочнай атмасферы асабліва пранікнёна гучалі словы пробашча, ксяндза Алега, звернутыя да маладога пакалення парафіян. Словы пра тыя крокі да пана Бога, да Езуса Хрыста, якія кожны з нас павінен рабіць штодзённа, не зважаючы на знешнія перашкоды- крокі да святасці.

  • Гурт «Laudans» выступіў з канцэртам праслаўлення

  • Генеральны настаяцель хрыстусоўцаў наведаў нашу парафію


    9-10 мая нашу парафію наведваў Генеральны настаяцель Таварыства Хрыстовага кс. Рышард Главацкі SChr.

  • Дзеці прадставілі зробленыя сваімі рукамі велікодныя кошыкі і пісанкі


    У велікодны панядзелак нашыя дзеці распавялі пра зробленыя сваімі рукамі велікодныя кошыкі. Яны расказалі пра тое, з чаго зрабілі прыгожыя кошыкі і атрымалі маленькую ўзнагароду за сваю працу.  Дзякуем дзеткам за ўпрыгожванне нашай каплічкі велікоднымі кошычкамі і пісанкамі.

  • Рэзурэкцыйная Імша 2015


    Першая ўрачыстая святая Імша ў нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя(ад лац. уваскрасенне).

  • Пасхальная Вігілія 2015


    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі.

  • Апостальскі Нунцый наведаў парафію і асвяціў велікодныя стравы


    Раніцай у Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў нашу парафію і асвяціў велікодныя стравы.

  • Вялікая субота. Дзеці на адарацыі пры гробе Пана


    Вялікая субота. Дзеці на адарацыі пры гробе Пана.

  • Вялікая пятніца Мукі Пана


    У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • Вялікі Чацвер. Імша Вячэры Пана.


    Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

  • Пальмовая нядзеля 2015


    Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

  • Дзіцячыя забавы на завяршэнне канікул


    Набегаліся)

  • Выезд міністрантаў у Ганцавічы

    З 23 па 25 сакавіка падчас школьных канікул адбываўся трохдзённы выезд міністрантаў нашай парафіі ў парафію ў Ганцавічы. Па дарозе наведалі нясвіжскі касцёл, палац Радзівілаў, мірскі замак. Падчас перабывання ў Ганцавічах пад наглядам святароў хлопцы цікава і карысна бавілі час - гулялі ў футбол, хадзіді ў паход у лес, пазнавалі навакольны свет. І канешне не забываліся пра малітву.

  • Суботнік. Напярэдадні Вялікадня


    21 сакавіка напрацаваліся.)