Святы Максімільяне, найвярнейшы прыхільнік Беззаганнай Панны Марыі і духоўны сын святога Францішка Асізскага! Захоплены бляскам святасці і моцаю чыстасці сэрцаў тых, хто энаходзіцца бліжэй да Боскага Сэрца Езуса, нашага Збаўцы, Ты аддаў усё сваё жыццё, усе свае сілы і здольнасці дзеля пашырэння Божай хвалы і ахвярнай паслугі іншым людзям. Урэшце, любоў да Бога і бліжняга схіліла Цябе да таго, каб аддаць уласнае жыццё за сабрата-вязня ў канцэнтрацыйным лагеры. Вялікі прыхільнік Бога і людзей, выпрасі для нас хаця б частку Тваёй вялікадушнасці і ахвярнай добразычлівасці да іншых, каб і ў нашым жыцці і праз наша ўзаемадзеянне пашыралася вызваленчае Божае Валадарства на гэтым свеце. Кіруючыся Тваім прыкладам і ідучы Тваімі крокамі, мы хочам цярпліва і ахвярна несці збаўчае святло і сілы, якія супакойваюць, у суровы і часамі спакутаваны распарадак нашага жыцця і супольнага жыцця на зямлі. Амэн.