О Беззаганная Дзева – неба i зямлi Валадарка.* Прытулак грэшнiкаў i Мацi наша Наймiласцiўшая,* Табе Бог увесь парадак мiласэрнасцi даручыў.* Я грэшнiк нягодны, да стопаў Тваiх пакорна схiляюся i прашу,* каб мяне ўсяго i поўнасцю за рэч i ўласнасць сваю прыняць захацела,* i ўчынiла са мною, разам з усiмi ўладамi душы маёй i цела,* i з усiм жыццём маiм, смерцю i вечнасцю,* тое, што толькi Табе спадабаецца.* Выкарыстай таксама, калi захочах, мяне ўсяго,* без усялякай абумоўленасцi,* для здзяйснення сказанага аб Табе:* Яна раздавiць галаву яго,* а таксама: усе ерасi сама знiшчыла ва ўсiм свеце,* каб у Тваiх беззаганных i наймiласцiўшых руках,* я стаўся прыдатнаю прыладаю* для ўкаранення i ўзросту хвалы Тваёй* ў шматлiкiх загубленых i абыякавых душах,* i такiм чынам для распаўсюджвання Валадарства Найсвяцейшага Сэрца Езуса,* бо дзе б Ты нi вайшла,* там ласку навяртання i асвячэння выпрашваеш,* i праз рукi Твае,* усялякiя ласкi з Найсалодшага Сэрца Езуса на нас сплываюць.

К: Дазволь нам хвалiць Цябе, Панна Найсвяцейшая

У: І дай моц нам супраць ворагаў Тваiх.