Дазволь мне хваліць Цябе, Найсвяцейшая Пані!

Дазволь, каб я жыў, працаваў, знішчаўся і памёр для Цябе і толькі для Цябе.

Дазволь, каб я яшчэ больш садзейнічаў Твайму вялікаму ўзвышэнню.

Дазволь, каб я прынёс Табе такую хвалу, якой яшчэ ніхто Табе не прыносіў.

Дазволь, каб іншыя выпярэджвалі мяне ў гарлівасці Твайго вывышэння, а я іх, такім чынам, каб у высакародным нашым спаборніцтве Твая хвала ўзрастала і станавілася больш глубокай, хуткай,
магутнай, такой, якой жадае яе бачыць Той, Які так невымоўна ўзвысіў Цябе звыш усе істоты.

Дазволь мне хваліць Цябе, Найсвяцейшая Пані!