Пане Езу Хрыстэ, молім Цябе ўвайсці ў дом нашага сумлення, каб ачысціць нашае сэрца ад фарысейскай закваскі і благіх думак, якія раздзіраюць і руйнуюць нашае сэрца. Пане, аднаві ў нашым розуме згоду і спакой, накармі нас хлебам Тваёй волі, каб мы былі годныя наблізіцца да Цябе. Амэн.