Святы Антоні, хвалебны слуга і паслядоўнік Езуса Хрыста, ты ўдастоіўся вялікай ласкі трымаць Яго поруч сваіх грудзей. Поўны радасці, ты насіў Яго на сваіх руках, а зараз ты знаходзішся разам з Ім у Валадарстве Нябесным. Мы дзякуем Богу за ўсе ласкі і дабрадзействы, якія ты нам падарыў, і просім цябе стаць нашым апякуном і заступнікам.  Прымі нас пад сваё заступніцтва і дапамагай нам ва ўсіх нашых справах. Не пакідай нас у гадзіну смерці, калі намі авалодае страх перад вечнасцю, але будзь нам суцяшэннем, абаронцам і пуцяводнай зоркай на шляху да Бога. Амэн.