Божа, Творца і Ахоўнік людзей і ўсяго існага, Які любіш дабрыню і беззаганнасць, благаславі нашых дзяцей, чыю чысціню, прастадушнасць і ласку мы давяраем Табе. Захавай у іх дабрыню, дай кожнаму з іх апякунчую любоў і надзейнае кіраўніцтва бацькоў, дапамажы ім узрастаць у веры і мудрасці, абарані ад усякага зла іх душу і цела. О святы Антоні, падтрымай нашу малітву тваім магутным заступніцтвам, будзь заўсёды побач з намі і з усімі дзецьмі і падтрымлівай нас сваёй апекай. Амэн.