Божа, Ойча добры і міласэрны, які  ўчыніў святога Антонія сведкам Евангелля і вястунам супакою сярод Твайго народу, пачуй малітву, з якой мы звяртаемся да Цябе праз яго пасрэдніцтва. Асвяці кожную сям’ю, дапамажы ёй узрастаць у веры, захавай у ёй адзінства, святло і дабразычлівасць. Благаславі дзяцей і аберагай  моладзь. Прыдзі на дапамогу ўсім, хто знаходзіцца ў хваробе, пакуце і адзіноце. Умацуй нас у штодзёных нашых справах, ахвяруючы нам Сваю Любоў. Праз Хрыста, Пана нашага.  Амэн.


.