О святы наш Антоні, звяртаюся да цябе са сваёй патрэбай. Твая дабрыня поўная спачування, ты суцяшаеш усялякага, хто да цябе звяртаецца. Будзь маім заступнікам перад Богам, выпрасі для мяне літасці, якой я так патрабую .

Я ведаю, як слаба мая вера, але твая вера рабіла цуды. Ты абудзіў веру ў сэрцах  многіх людзей. Ажыві і маю веру, зрабі яе больш моцнай і чыстай.

Святы Антоні, які жыў жыццём Евангелля, дапамажы  мне зрабіць маё жыццё больш хрысціянскім, каб я стаў годным сынам Айца Нябеснага. О святы Антоні, паспяшайся  на дапамогу маёй слабасці, абарані ад хвароб і небяспек маю душу і цела, дапамажы мне заўсёды давяраць Богу, асабліва падчас выпрабаванняў і няшчасцяў. Благаславі маю працу, маю сям’ю, выпрасі для нас дабразычлівасці ў адносінах да бедных і церпячых. О мой апякуне, узнагародзь мяне за давер, які я заўсёды ўскладаў на тваё заступніцства перад Богам. Амэн.