О вялікі Святы, які прысвяціў сваё жыццё і аддаў усе свае сілы справе збаўлення хрысціян і навяртання грэшнікаў да Бога, ты і цяпер з’яўляешся прыладай Божай Міласэрнасці для навяртання грэшнікаў, прашу цябе заступіцца перад Богам за блізкага мне чалавека, чыё жыццё не адпавядае запаведзям Евангелля і абяцанням хросту.

О святы наш Антоні, зрабі так, каб гэты чалавек мог зноў адшукаць веру, жыць згодна з запаведзямі Касцёла і знайсці радасць блізасці з Богам. Не дай душы яго загінуць для жыцця вечнага і дапамажы яму зноў стаць сынам Божым і адчуць, як Міласэрны Бог  у гэтым жыцці, і сузіраць  вялікую Яго хвалу ў небе. Амэн.