Заўсёды, дзе б'ецца хоць бы адно людское сэрца, Беззаганная Божая Маці атуліць яго сваёй мацярынскай апекай. Сілай сваёй ласкі Божая Маці ўмацоўвае Касцёл святы ў яго творчай працы і знішчэнні зла. А там, дзе недастатковая вера, дзе ў багне безмаральнасці тоне грэшная душа - там Беззаганная сама прыйдзе на дапамогу, каб нанова вярнуць ім годнасць дзяцей Божых, напоўніць яе міласцю Найсвяцейшага Сэрца Езусовага і як найлепш з Ім паяднацца.

            Таксама, калі ў Францыі правілі масонскія улады, усё больш знішчаліся душы, сваімі подступамі псаваліся звычаі: у суботу 27 лістапада 1830 года у 17.30 аб'явілася Маці Беззаганная перад паслушніцай сясцёр Міласэрдзя. Сёння яна вядома як святая Катаржына Лабоурэ ў капліцы таго ж зграмаджэння ў Парыжы на вуліцы дэ Бак нумар 140 і аб'явіла Цудадзейны Мядалік.

Апісанне аб'яўлення


            Св. Катаржына так расказвае пра гэта: адпраўляючы вячэрнія разважанні, убачыла Найсвяцейшую Панну незвычайнай прыгажосці, якую немагчыма апісаць. Стаяла апранутая ў белае ўбранне, а галаву яе пакрываў белы вэлюм, які спадаў аж да зямлі. Пад нагамі мела зямное паўшар'е абвітае вежай, а праўдзівей залатымі пятнамі праз зялёнага змея. Рукі яе ўзнесены, трымаючы другі зямны шар з залатымі крыжамі ўверсе. Вочы ўзнесены ў неба, як бы складаючы ў ахвяру Пану Богу ўвесь свет. А твар яе прамянеў усё большай яснасцю. Раптоўна з'явілася на кожным Яе пальцы тры каштоўныя пярсцёнкі, аздобленыя дарагімі камянямі, якія свяціліся ва ўсе бакі яснымі промнямі.

            Калі, узрушаная відам  Найсвяцейшай Марыі Панны, угледзелася ў Яе велічнасць, Яна звярнула свой ласкавы погляд на мяне, а голас прамовіў:" Зямны шар , які бачыш, сімвалізуе цэлы свет і кожную асобу асабіста". Я не магла выразіць свае ўражанні, якія адчула, гледзячы на цудоўныя промні. У той час Найсвяцейшая Панна прамовіла да мяне:" Промні, якія бачыш, што сплываюць з маіх ладоняў, сімвалізуюць ласкі, якія спасылаю на тых, хто аб гэтым мяне просіць, а камяні дарагія без промняў - за ласкі, аб якіх ніхто не просіць". І дала мне зразумець, што Яна вельмі шчодрая для тых, хто да Яе ўцякае.

            Пасля акружыў Найсвяцейшубю Марыю Панну, якая мела рукі, звернутыя да зямлі, пояс, а на ім быў надпіс залатымі літарамі:" О Марыя, без грэху пачатая, маліся за нас, якія да Цябе ўцякаем". Потым пачула голас, звернуты да мяне:" Пастарайся зрабіць мядалік паводле таго ўзору. Усе , хто яго будзе насіць, дасягне вялікіх ласк, асабліва, калі будзе насіць на шыі. Тых, хто мне давярае, абдару вялікімі ласкамі". У тыя хвіліны здавалася мне, што вобраз павярнуўся і на другім яго баку ўбачыла літару М  з вырысоўваючымся з сярэдзіны крыжам, а ніжэй Сэрца Езуса, укаранаванае цярновай каронай і Сэрца Марыі, прабітае мячом. Пасля ўсё знікла, нібы згасла вялікае святло, напаўняючы мяне невыказнай радасцю і шчасцем.

            Калі св. Катаржына Лабоурэ расказала пра гэта бачанне свайму духоўнаму настаўніку, кс. Аладэл запытаў, ці не было на адваротнай старане мядаліка якогась надпісу. Адказала, што нічога не бачыла. " Добра, -- адказаў каплан,- запытайся ў Найсвяцейшай Марыі Панны, што за надпіс там памясціць.

            Сястра згадзілася і пасля доўгіх малітваў пачула такі ўнутраны голас:" Літара М і абодва сэрцы дастаткова кажуць.

            Улады Касцёла, пры агульным абмеркаванні справы, выдалі заключэнне, што з'яўленне тое праўдзівае, што Беззаганная таксама пацвердзіла ўласнымі цудамі, якіх каля 200 спраўджана і апісана. Сціплы мядалік Беззаганнай стаў адорваць незвычайнымі ласкамі: хворым вяртаў здароў'е, глухім - слых, сляпым - зрок, грэшніку - пакаянне, навяртанне да Касцёла - адступнікам, ерэтыкам, хізматыкам, а язычнікі знаходзілі адзінага Бога.

            Сцвярджае гэта сам Айцец Святы Піус XII, які ў прамове ў чэсць св. Катаржыны Лабоурэ з прычыны яе кананізацыі сказаў:" Мядалік, давераны ёй Марыяй, быў разабраны (расхватаны) і разышоўся ў мільёнах сярод самых розных слаёў грамадства, становячыся прыладай многіх незвычайных, цудадзейных ласк, як цялесных так і духоўных, многіх ісцэленняў, а асабліва зваротаў, так што голас народа назваў яго без сумненняў цудадзейным мядалікам. Сам Папеж дадае, што тыя мядалікі " нясуць усялякія літасці духоўныя і цялесныя Беззаганнай".

Навяртанне Альфонса Рацісбонэ


            Адно з найвядомейшых, найгучнейшых навяртанняў, якое здзівіла цэлы свет і звярнула на мядалік Беззаганнай усіхную увагу, гэта навяртанне з іудаізму на хрысціянскую веру маладога яўрэя альзацкага, Альфонса Рацісбонэ, які паходзіў са Штрасбурга, з дужа багатай сям'і. Прыстойны і адукаваны і пры тым апантана прывязаны да рэлігіі яўрэйскай, з пагардай адносячыся да веры каталіцкай, асабліва, калі брат яго Тэадор навярнуўся і стаў ксяндзом. Збіраючыся ажаніцца з багатай яўрэйкай, хацеў паехаць турыстам на Усход. Па дарозе затрымаўся ў Рыме, дзе, успамінаючы помнік хвалы Касцёла Каталіцкага, яшчэ больш пераканаўся ў нянавісці да Хрыстуса. Тут пазнаёміўся з баронам Бусірэс, які праз некаторы час пачаў гаварыць пакінуць яўрэйскую веру. Рацісбонэ адказаў жартам, запэўніваючы, што яўрэем застанецца да смерці. Пан Бусірэс, будучы заўзятым прыхільнікам веры, ахвяраваў яму Цудадзейны Мядалік. Рацісбонэ спачатку адкінуў з пагардай Мядалік, а нарэшце, нібы паказаў, што не прыдаў гэтаму ніякага значэння, дазволіў яго павесіць сабе на шыю. Прыслухоўваючыся да наступных просьб сябра ці з павагі да яго, абяцаў, што будзе штодзённа адмаўляць малітву св. Бернарда:" Помні, о найдабрэйшая Панна Марыя..." Было гэта 16 студзеня 1842 года. Праз 4 дні прыйшоў Рацісбонэ да Касцёла св. Андрэя, каб там пачакаць Тэадора Бусірэс. У нейкі момант убачыў, што, хаця ва ўсім Касцёле было цёмна, то ў капліцы св. Міхала паказалася яснасць, у якой убачыў Беззаганную Багародзіцу ў такой паставе, як на Мядаліку. Міжвольна прыблізіўся, упаў на калені і застыў на доўгі час у нерухомасці. Прыяцель убачыў яго ў той позе з вачамі поўнымі слёз.Пасля звярнўся  з просьбай аб удзяленні яму Хросту Святога. " О Божа!-казаў ён усхвалявана,--паўгадзіны таму, яшчэ адчуваючы вялікую нянавісць да рэлігіі каталіцкай, немагчыма было мне памяняць рэлігію: сям'я мая яўрэйская, нарачоная - яўрэйка... Які ж шчаслівы! Які поўны ласкі і дабрыні!.."

            Вывучыўшы законы веры, атрымаў Хрост святы і імя Марыя 31 студзеня 1842 года. У чэрвені 1843 года кардынал Патрыцы, вікарый генеральны Айца Святога ўрачыста пацвердзіў тое навяртанне асобым дэкрэтам. Кангрэгацыя абрадаў занесла яго ў пятай лекцыі Афіцыума Цудадзейнага Мядаліка. Альфонс Марыя Рацісбонэ стаў пазней капланам каталіцкім і заклаў закон Найсвяцейшай Дзевіцы Сіянскай з мэтай навяртання яўрэяў. Скончыў сваё жыццё ў 1884 годзе, атрымаўшы спаўна ўзнагароду з рук Каралевы нябёсаў.

Трыумф Цудадзейнага Мядаліка


            На працягу першых 10 год у самім толькі Парыжы і Ліёне разышлося больш за 60 мільёнаў тых Мядалікаў. А калі духоўны айцец св. Катаржыны, кс. Аладэл, выдаў брашурку пра Цудадзейны Мядалік пад назвай:" Ведамасці гістарычныя пра мядаль", разышлася яна за вельмі кароткі час, так праз некалькі месяцаў мусіла зрабіць аж 5 выданняў у 123.000 экзэмпляраў. Былі зроблены пераклады на іншыя мовы: італьянскую, англійскую, польскую, нямецкую, галандскую, грэчаскую, іспанскую, кітайскую. Кожны жадаў аздобіць свае грудзі Мядалікам, каб тым выказаць Беззаганнай сваю міласць і атрымаць для сябе Яе апеку і ўсялякія ласкі. Папіж Грыгорый XIV у доказ айцоўскай удзячнасці раздаваў Цудадзейны Мядалік як найдаражэйшую памяць і казаў яго памясціць ля падножжа свайго крыжа.

             Для асабістых і незвычайных цудаў, якія Беззаганная здзяйсняла і заўсёды здзяйсняе, названага ўсюды Цудадзейным Мядалікам. Назву гэту зацвердзіла Сталіца Святая, і Айцец Святы Леон XIII дэкрэтам ад 23 ліпеня 1894 года дазволіў Закону Місіянераў на Афіцыум капланскі і Імшу Святую аб аб'яўленні Найсвяцейшай Дзевіцы, вызначыў свята Беззаганнй Цудадзейнага Мядаліка на 27 лістапада. У 1943 годзе такі дазвол узыскаў таксама францішканскі закон па прычыне таго, што занімаўся Рыцарствам Беззаганнай, адзнакай якой ёсць Цудадзейны Мядалік.