Навіны і аб’явы



Роўна 80 гадоў таму ў Францыі адбылася першая сустрэча суполкі, на якой прысутнічалі ўсяго чатыры сужэнскія пары і святар. Зараз жа рух Équipes Notre-Dame (Суполак Маці Божай) распаўсюджаны амаль па ўсяму свету. Яго мэтай з'яўляецца паглыбленне сужэнскай духоўнасці, каб сем'і былі моцныя верай і дзеці выхоўваліся ў хрысціянскім духу.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. На гэтым тыдні прыпадаюць: Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.



16 лютага ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля (м-н Серабранка), прайшла сустрэча для моладзі, якая жыве і вучыцца ў сталіцы нашай краіны. Сваімі ўражаннямі падзяліўся наш парафіянін Дзяніс Угарэнка, удзельнік Душпастырства Моладзі Хрыста „Адзіныя сэрцам”.



17 лютага ў цэнтры Caritas у пасёлку Ляскоўка адбылася сустрэча валанцёраў гэтай дабрачыннай арганізацыі. На сустрэчы сабраліся прадстаўнікі розных кірункаў валанцёрскай дзейнасці. Аддзяленне Саritas парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ прадставілі Паліна Ручан, Паліна Маісеева і Паліна Івашкевіч.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 22 лютага (пятніца) – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА АПОСТАЛА



У нашай капліцы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, выстаўленага ў манстранцыі, адбываецца кожную пятніцу ў 18.00 і кожную нядзелю ў 19.00. Акрамя гэтага, можна адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт у табэрнакулюм перад кожнай Святой Імшой. Магчыма, аднак, яшчэ не кожны адкрыў для сябе сэнс і каштоўнасць гэтай формы малітвы. Таму прапануем для развагі некалькі тэзісаў пра тое чым есць адарацыя, навошта яна патрэбная, якія яе плады.



Гэтым разам, тры кап'і – Сойка, Вавёрка і Ваўчыца, даследавалі прыгожы горад на ўсходзе Беларусі – Магілёў. 1-3 лютага нас гасцінна прыняла катэдральная парафія на чале з пробашчам кс. Віталіем Маргуновым. А начавалі скаўткі ў сапраўднай вежы!



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 5 лютага (аўторак): Успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы.



Скаўтынг — гэта вялікая прыгода. А прыгоды любяць не толькі падлеткі, але і меншыя дзеці. Таму ў скаўтынгу існуюць адгалінаванні для узросту 8-12 гадоў. Для хлопцаў — гэта «ваўчаняты», для дзяўчынак — «Божыя кароўкі». 26 студзеня прайшла чарговая зборка «ваўчанят». Пад кіраўніцтвам свайго Акелы, нашай парафіянкі Аксаны Ючкавіч, яны пазнавалі джунглі.



28 студзеня прайшоў майстар-клас па фатаграфіі. Праводзіў яго фотажурналіст Віталій Палінеўскі, супрацоўнік каталіцкага партала Catholic.by. Майстар-клас быў прызначаны для групы моладзі, якая ўваходзіць у склад рэдакцыі сайта JAN.BY, але іншыя парафіяне таксама мелі магчымасць далучыцца.