Навіны і аб’явы



29 сакавіка (пятніца) а 18.00 гадзіне ў нашай парафіі распачнецца 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Першае такое набажэнства адбылося ў нас падчас адвэнту.



У аўторак 26 сакавіка ў нашую парафію прыбудзе фігура святога Міхала Арханёла, перэгрынацыя якой па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца ад верасня мінулага года з благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас перэгрынацыі молімся за Беларусь праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, галоўнага патрона Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашага апекуна.



На гэтым тыдні: Урачыстасць Звеставання Пана, перэгрынацыя фігуры Міхала Арханёла, 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і, пачатак Велікапосных рэкалекцыій.



19 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта — абавязковая ўрачыстасць, калі кожны вернік мае абавязак удзельнічаць у святой Імшы.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



7 сакавіка ў нашай парафіі моладзь Мінска сабралася на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта, каб разам распачаць перыяд посту. Мэта спаткання была ў тым, каб дапамагчы маладым людзям добра выбраць пастановы на гэты перыяд і яшчэ раз затрымацца на хвіліны цішыні з Езусам. Разважанні і малітвы былі на тэму “Вялікі пост — вясна душы”.



У гэтым годзе 6 сакавіка — Папяльцовая серада, дзень з якога распачынаецца Вялікі пост — перыяд асаблівага пакаяння і аднаўлення жыцця.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 4 сакавіка (серада) успамін св. Казіміра



7 сакавіка ў нашай капліцы моладзь мінскіх парафій збярэцца на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта. Супольная адарацыя маладых сэрцаў — гэта магчымасць з'яднацца адзін з адным у малітве і праслаўленні.