Навіны і аб’явы



14 красавіка, у Вербную альбо Пальмовую нядзелю, каля капліцы адбудзецца IV Вербны кірмаш. На ім будуць прадстаўлены розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне — ад магнітаў і паштовак да печыва і ўласна вырашчаных жывых раслінаў. Арганізатары праявілі крэатыўнасць і абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў.



5-6 красавіка ў Жодзіна праходзіў ХІІ марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з Жодзіна, Друі, Барысава, Мінска, Воршы, Маладэчна, Смалявічаў і Глыбокага. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты і лектары нашай парафіі.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



З 26 па 28 сакавіка некалькі дзяўчат з нашай парафіі разам з сястрой Клярай удзельнічалі ў рэкалекцыях, якія праходзілі ў навагрудскім кляштары сясцёр назарэтанак. Сустрэча сабрала 50 дзяўчат з Гродна, Геранёнаў, Новага Двара, Войстама, Навагрудка, Маладзечна і Мінска. Дэвізам рэкалекцый сталі словы: «І кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены!» (Дз 2, 21).



У ноч з 30 на 31 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло велікапоснае моладзевае чуванне на тэму: «Грэх знявольвае, крыж вызваляе». У гэтым чуванні актыўны ўдзел прыняла моладзь нашай парафіі.



З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі адбываюцца Велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву асабліва за 24-х гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Выражаем удзячнасць за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас усіх Добры Бог узнагародзіць.



26 сакавіка ў межах перэгрынацыі па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў нашую парафію прыбыла фігура святога Міхала Арханёла. Інтэнцыя перэгрынацыі — вялікая малітва за Беларусь праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, галоўнага патрона Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашага апекуна.



Штогод 25 сакавіка, калі ў Касцёле адзначаецца урачыстасць Звеставання Пана, каталіцкія скаўткі і скаўты моляцца за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга.



Трэццяя нядзеля Вялікага посту — Нядзеля Карытас. Слова Caritas азначае «міласэрная любоў». Caritas — гэта таксама назва каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, якая дзейнічае па ўсім свеце. Валанцёры Карытас ёсць і ў нашай парафіі. Яны нясуць сваё ахвярнае служэнне, дапамагаючы людзям у розных патрэбах.