Навіны і аб’явы



Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне). Нягледзячы на неспрыяльны прагноз надвор'я, працэсія ўсё ж адбылася. Рэзурэкцыйную Імшу ўзначаліў кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.



У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.



Вялікая субота — гэта дзень, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл прабывае ў жалобе і святым маўчанні перад грабніцай свайго Пана і Збаўцы Езуса Хрыста.



Вялікая пятніца –  гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.



У Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў Сакрамэнты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.



14 красавіка, у Пальмовую нядзелю, каля капліцы адбыўся кірмаш, арганізаваны нашымі парафіянамі і душпастырамі з мэтай збору ахвяраванняў на будову касцёла. Вербны кірмаш праходзіў ужо чацвёрты раз.



На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжавнне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста. Вялікдзень — «свята святаў», галоўная ўрачыстасць у Літургічным годзе.



14 красавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. Як піша eвангеліст, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, «слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя — галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана» (Мк 11, 1–10).



Як даўно вы чыталі вершы? А калі апошні раз слухалі іх у выкананні таленавітых акцёраў? Тады вам напэўна варта было зазірнуць 13 красавіка ў актавую залу школы №19, дзе адбылося чытанне вершаў польскіх паэтаў для дзяцей.