Навіны і аб’явы



Скончыліся вакацыі, але засталіся цёплыя ўспаміны, а таксама шмат фота. Прапануем паглядзець іх і на некалькі хвілін вярнуцца ў лета.



Ці вы бывалі калі-небудзь на Святой Зямлі? У Бэтлееме, Назарэце, Ерузалеме? А вось нашыя маленькія парафіяне, якія вырушылі на «Канікулы з Богам» былі. І хоць пры гэтым яны не пакідалі лагера ў вёсцы Ляскоўка, гэта было сапраўднае падарожжа.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем аніматарам, якія на працягу лета дапамагалі ў правядзенні ’’Канікулаў з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Летнікі для скаўтаў і скаўтак. Дзякуем за ўдзел у пілігрымках. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



Ад 1-га верасня зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час.

  • Cвятая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
  • у суботу: 8.00 і 19.00
  • у будні: 7.00 і 19.00


Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 27 жніўня (аўторак) Успамін Святой Монікі Нарадзілася ў Паўночнай Афрыцы каля 330 года. Жонка паганіна з шалёным характарам, якога сваёй лагоднасцю і цярплівасцю прывяла да хрысціянскай веры. Таксама сваімі малітвамі і слязамі выпрасіла у Бога навяртанне сына Аўгустына, які паддаваўся ўплывам розных ерэтыкаў і вёў грэшнае жыццё. Аўгустын з часам стаў біскупам і адным з вялікіх дактароў Касцёла. Святая Моніка памёрла ў 387 годзе.



Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 жніўня (аўторак) Успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла



14 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Максімільяна Кольбэ – аднаго з апякуноў нашай парафіі. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Артур Ляшнеўскі, салезіянін, які нядаўна атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля Літургіі новапрэзбітар удзяліў вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.



6 жніўня ў свята Перамянення Пана наша парафія гасціла ксяндза Францішка Галдыся, хрыстусоўца, які адзначыў 50-ці годдзе святарскіх пасвячэнняў. Святар 18 гадоў служыў у Беларусі ў вёсцы Суботнікі (Гродзенская дыяцэзія).



Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 жніўня (серада) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ. Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла. Падчас гэтай Св. Імшы кс. Артур Ляшнеўскі SDB адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне.



Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні прыпадае:

  • 29 ліпеня (панядзелак) - Успамін св. Марты
  • 31 ліпеня (серада) – Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
  • 1 жніўня (чацвер) - Успамін Святога Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла