У першую нядзелю кастрычніка нас наведалі сястра-ўршулянка Чэслава Навіцкая разам з прадстаўнікамі Эўхарыстычнага руху маладых з суседняй парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў мкр-не Сухарава.

Распавядаючы пра Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ), госці  зазначылі, што мэтай руху з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прынімаюць Святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтаваная спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ – быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху – «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».

Прагнем, каб нашыя дзеці і моладзь паглыблялі любоў да Езуса Эўхарыстычнага ў такі спосаб, таму арганізоўваем першую супольнасць ЭРМ у нашай парафіі. Запрашаем і чакаем. Запісацца можна ў святароў і сёстраў.

Больш пра Эўхарыстычны рух маладых можна даведацца тут >>>

Кс. Уладзімір SChr, вікарый (+37529 7442538)
Фота: с. Кляра Волчак CSFN і Марыя Манчынская