Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва хочам падзякаваць усім удзельнікам нашага парафіяльнага “суботніка”. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

7 кастрычніка (панядзелак) Успамін НПМ Ружанцовай

У гэты дзень сваё парафіяльнае свята абыходзіць парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы.

1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30.

Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – на польскай мове
Серада – моладзь
Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
Пятніца – І Ружа Ружанцовая
Субота – ІІ Ружа Ружанцовая (17.00 – дзеці)

2. Сёння асаблівым чынам малімся ў інтэнцыі настаўнікаў і выхавацеляў.

3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Просім, каб імёны былі напісаныя ў назоўным склоне.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.