Блакітны мундур, чырвоныя шапачкі, сем чорных кропачак, дзіўныя нашыўкі на мундурах — што гэта сімвалізуе? Які ў гэтым сэнс? Знайсці адказы на шматлікія пытанні можна ў суботу 26 кастрычніка на дні знаёмства з «Божымі кароўкамі» — адгалінаваннем скаўцкага руху для малодшых дзяўчынак.

Каго запрашаем:

  • Бацькоў дзяўчат, якія ўжо далучыліся да скаўцкага руху, бацькоў якія хацелі б далучыцца і пазнаць сутнасць педагогікі “Божай кароукі” для дзяўчат ад 8 да 11 гадоў,
  • Хрысціянскую моладзь, якая шукае магчымасць і спосаб дапамагаць дзяўчатам узрастаць у любові да Бога, бліжняга і навакольнага свету.

Што ў праграме: знаёмства, гарбата, тэорыя, практыка, праца ў групах, адказы на пытанні, забавы, абед, песні, цікавыя госці, Св. Імша.

Пачатак сустрэчы ў 9.00, заканчэнне — у 18.00.

Адрас: в. Копішча, вул. Авіяцыйная (мікрараён Новая Баравая, Уручча 1).

Усіх, хто плануе правесці гэты дзень разам з «Божымі кароўкамі», адказныя просяць паведаміць па тэлефонах:

Ангеліна Гуд, шэф кола пры парафіі св. Яна Евангеліста і св. М. Кольбэ ў Мінску