28 верасня Вадзім Бачкоўскі і Вольга Пашкевіч прыйшлі ў нашую капліцу, каб удзяліць узаемна сакрамэнт сужэнства, прысягаючы адно аднаму любоў, вернасць і пашану на ўсё жыццё. Вадзім і Вольга пазнаёміліся менавіта ў парафіі, тут узнікла і развівалася іхняе каханне. Праз сакрамэнт шлюбу яны сталіся адным цэлым. «1 + 1 = 1», — вучыў ксёндз Алег маладых падчас казання. Таму хочам пажадаць Вам, дарагія Вадзім і Вольга, стаць сапраўды адзінымі сэрцам і душой, дзяліцца сваёй любоўю і з радасцю ісці новымі сцежкамі, якімі павядзе Бог. Віншуем і  атуляем Вас сваёй малітвай.

Фота Паліны Маісеевай