14 верасня мы адзначаем 5 год служэння хрыстусоўцаў у Мінску. Віншуем кс. Алега і кс. Уладзіміра. Дзякуем за іх служэнне! Запрашаем усіх на Імшу ў нядзелю а 12 гадзіне ў капліцу, будзем маліцца за нашых ксяндзоў.

Чаму варта маліцца за святароў? Кожны з нас дакранаецца да дара святарства праз прыманне Святых Сакрамантаў. Але ж мы не толькі атрымліваем Хрост, адпушчэнне грахоў, Святую Камунію і намашчэнне хворых, але вялікую моц мае благаслаўленне, важным для нашага духоўнага развіцця з’яўляюцца словы, якія мы чуем падчас казанняў і катэхез.