7 верасня беларускія сем’і адзначалі юбілей 15-годдзя заснавання Руха сужэнскай духоўнасці Equipes Notre – Dame (Суполкі Маці Божай) на Беларусі. Урачыстасці праходзілі ў Нясвіжы, дзе ў 2004 годзе сем’і стварылі першую суполку (экіпу).

Праграму святкавання распачалі ўрачыстай Cвятой Імшой у фарным Касцёле Божага Цела, якую узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі  арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а каля алтара Пана сабраліся  яшчэ 12 святароў – духоўных дарадчыкаў суполак. Гэта атрымалася нават сімвалічна, бо ў галоўным алтары касцёла змешчана выява апошняй вячэры, на якой сабраліся Пан Езус і 12 апосталаў.

За 15 год на Беларусі Рух развіўся на столькі, што падчас урачыстасці адбылося заснаванне Рэгіёну Беларусь, у складзе якога выдзелены два сектары: Паўночны і Паўдневы. Гэта азначае, што міжнародны Рух END прызнаў Беларусь як самастойную адзінку, адказнай парай за якую сталі нашыя парафіяне Максім і Аліна Угорычы.

На прыканцы Святой Імшы  адбылося ўрачыстае зацвярджэнне гэтых структур і благаслаўленне арцыбіскупам Тадэвушам сямейных пар, адказных за развіцце Руху.

На служэнне у Паўночным Сектары благаславілі таксама сям’ю з нашай парафіі - Генадзя і Алену Манчынскіх, а духоўным дарадчыкам Сектара стаў наш ксёндз-пробашч Алег Шпець SChr.

Пасля Святой Імшы ўдзельнікі мерапрыемства пераехалі на аграсядзібу «Нясвіжскія вытокі», дзе іх чакаў смачны абед, а пасля - забаўляльная праграма: казачная пастаноўка, канцэрт, гульні і танцы, якія падрыхтавалі самі сем’і. Жадаючыя змаглі пагуляць у баскетбол, бадмінтон, дзеці паскакаць на батуце і проста пабегаць на прыродзе. Дарэчы, казачную пастаноўку аб сапраўдных сямейных каштоўнасцях падрыхтавалі сем’і з нашай парафіі, а ўдзельнічалі ў ёй больш за 20 чалавек з розных парафій г. Мінска, якія ахвяравалі свой час і з’язджаліся да нас на Кунцаўшчыну рэпіціраваць з розных раёнау Мінска.

Падчас канцэрту сем’і прадаманстравалі ўсім розныя таленты, якія яны атрымалі ад Бога, і паказалі гэта ў спеве, гранні на музычных інструментах, танцах.

Сем’і з Новай Мышы ў нацыянальных касцюмах прадаманстравалі народныя танцы і правялі майстар-клас з жадаючымі, якіх аказалася не мала. Дзякуючы ім, таксама і польскія госці з задавальненнем танчылі пад любімую ў Польшчы песьню «Ціха вода».

Перагорнута яшчэ адна старонка гісторыі END на Беларусі. Сем’і раз’ехаліся дамоў, каб сваім жыццём пісаць новую старонку, яле не з чыстага ліста, а далей развіваць тое, чаго яны асягнулі.

Суполкі Маці Божай заўсёды адкрытыя на прыняцце новых сяброў! Зацікаўленыя могуць знайсці больш інфармацыі на сайце www.end.of.by.

Тэкст: Алена і Генадзь Манчынскія
Фота: Кс. Уладзімір Марушэўскі і Віталій Маісееў