14 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Максімільяна Кольбэ – аднаго з апякуноў нашай парафіі. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Артур Ляшнеўскі, салезіянін, які нядаўна атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля Літургіі новапрэзбітар удзяліў вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.

Фота Таццяны Мазун