Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

14 жніўня (серада) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ.

Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла.

Падчас гэтай Св. Імшы кс. Артур Ляшнеўскі SDB адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне.

15 жніўня (чацвер) УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НПМ. Асвячэнне і благаслаўленне новага ўраджаю. Прыносім плёны нашай зямлі – насённа і агародніну. Святая Імша а 12.00 і 19.00.

1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

2. У апошні тыдзень жніўня (25.08-01.09) адбудуцца ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Запісы ў закрыстыі.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.